Отзывы на книгу «Багуслаў Радзівіл. Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага», 2 отзыва

Добра памятаю, як у 2018 годзе вісеў у Мінску транспарант вялікі з рэкламай гэтай кнігі, а на кніжную выставу прыязжала нават сама аўтарка. Я не памятаю, якая яшчэ кніга на беларускай мове мела такую рэкламную падтрымку. Не інакш як хіт! Кнігу я купіў адразу, але дайшоў да яе толькі зараз. Затое раман быў прачытаны адразу маім сябрам, які пра "Багуслава Радзівіла" сказаў так: "Так і не зразумеў, пра што кніга. Багуслаў усе 680 старонак вандруе па Еўропе, есць, п'е, ходзіць на дуэлі і спіць з прыгожымі жанчынамі". Да гэтай кнігі я не ведаў пра існаванне гэтага князя. Шмат гэтых Радзівілаў было, пра кожнага не даведаешся... Нарадзіўся у Гданьску, жыў у Германіі спачатку, але потым быў вымушаны вярнуцца ў Рэч Паспалітую да дзядзькі. Кніга пачынаецца якраз з вяртанне. Малады хлопец знаходзіць для сябе новую сям'ю, пачынае самастойнае жыццё. Знаходзіць новых сяброў, вучыцца. ірына Данеўская падрабязна апавядае пра кожны крок - куды паехаў, каго сустрэў, з кім пакахаўся. Пра быт таго часу мы мала што дазнаемся. Увесь час Багуслаў толькі траціць грошы, якія збіраюцца з звычайных людзей, якія жывуць на зямлі, якая належыць Радзівілу. Хочаш - едзь у Варшаву. Хочаш - у Гаагу ці Амстэрдам. Парыж? Чаму б не, яшчэ і з каралём сустрэнешся. Можна і на вайну за грошы схадзіць, где можна і славу зарабіць. А колькі прыгожых дзяўчат у Еўропе! Ды і сам Радзівіл вельмі прыгожы, што нават мужчыны гэта заўважаюць. І разумны, і добры, і прыгажун. Багуслаў Радзівіл у кнізе ну проста вельмі станоўчы герой. Як быццам супергерой. Усё ўмее, усё разумее. Навучыць кожнага справядлівасці. Ведае, як кахаць жанчын, як біцца на дуэлях, як лісьлівіцца да каралеўскіх асоб. Але ж шкада, што слугі ў яго абы якія. Улезуць у непрыемнасць, а Багуславу вырашай, што рабіць. Прыблізна 200-300 старонак чыталася добра, тэкст лёгкі, забаўляльны. Але потым пачынаеш разумець, што нічога цікавага ў кнізе не здараецца. Ну сапраўды - проста бадзянні па Еўропе. Піры, балы, фуршэты. Ой, ну пасадзілі у турму, ну нарэшце! - думаю я. А праз старонку Багуслаў ужо на волі, не прызналі князя, прабачце, вось вам грошы, ідзіце зноў ешце, піце і чапайце дзяўчат. І так да самага канца кнігі... Ну такое сабе. Добрае у кнізе - гэта просты тэкст. Чытаецца лёгка, як жаночы раман пра каханне. Аповед ідзе пра нашага князя, прыемна, можна шмат гістарычнага для сябе адкрыць. За гэта шчыры дзякуй аўтарцы! Дрэннае - даволі пусты раман. Мой сябра мей рацыю, калі казаў, што кніга пра бязглуздзіцу. Мне б хацелася пачытаць пра больш цікавыя падзеі, ад якіх сэрца б хвалявался. Цяжка верыцца, што Багуслаў быў такі прыгажун, а ажаніцца ніяк не мог, бо дзеўкі нейкія не такія зараз. Ну і вялікі памер рамана - такое сабе. Старонак 300 для першай кнігі запіла б. Можа б тады і другую кнігу хацелася б купіць, але ж не, дзякуй, хапіла першай. Адзнаку цяжка было паставіць, бо з аднаго боку прыемная тэма, пра мастацкай літаратуры пра Радзівілаў не чытаў, але ж не магу сказаць, што мне было цікава. Можна чытаць, а можна і не чытаць - нічога не згубіш. Таму 5 з 10.

Отзыв с Лайвлиба.

Тратить время на книгу? Не обязательно.

Кому будет интересна?Всем, кто интересуется историей, историей ВКЛ, Европы, Речи Посполитой.

Субъективно:Безусловно, Богуслав та личность, жизнеописание которой просится на страницы исторических и приключенческих книг. Тем не менее, что довольно странно, он находится в тени других исторических персон того времени. Вывести из неё, сделать Богуслава центральной фигурой исторического литературного произведения попыталась Ирина Даневская.

"Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц" - первая книга из трилогии и посвящена она бурным молодым годам Богуслава, которые он провёл в Европе. Любовные похождения, дуэли, кратковременное заключение в Бастилию, участие в боевых действия - набор развлечений вельможи того времени.  Ничего интересного в личности Богуслава того периода я не нашёл. Обычный повеса.
Более того, мне значительно интереснее оказался другой персонаж романа - Адам Сакович. Вот уж герой достойный отдельного произведения.

Отзыв с Лайвлиба.
Войдите, чтобы оценить книгу и оставить отзыв
Нет в продаже
Возрастное ограничение:
18+
Дата выхода на Литрес:
22 сентября 2020
Дата написания:
2016
Объем:
750 стр. 1 иллюстрация
ISBN:
978-985-7165-75-9
Переводчик:
Н. В. Бабина
Правообладатель:
Электронная книгарня
Формат скачивания:
Аудио
Средний рейтинг 4,2 на основе 375 оценок
Текст, доступен аудиоформат
Средний рейтинг 4,3 на основе 489 оценок
По подписке
Аудио
Средний рейтинг 4,6 на основе 689 оценок
Текст, доступен аудиоформат
Средний рейтинг 4,3 на основе 986 оценок
Аудио
Средний рейтинг 4,7 на основе 1828 оценок
Текст, доступен аудиоформат
Средний рейтинг 5 на основе 439 оценок
Текст, доступен аудиоформат
Средний рейтинг 4,7 на основе 1029 оценок
Аудио
Средний рейтинг 5 на основе 432 оценок
Черновик
Средний рейтинг 5 на основе 149 оценок
Текст
Средний рейтинг 4,7 на основе 3 оценок
По подписке
Текст
Средний рейтинг 4,5 на основе 2 оценок
По подписке