Основной контент книги Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.
Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.
Тексттекст

Объем 357 страниц

2017 год

18+

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.

Нет в продаже

О книге

Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Першае дзесяцігоддзе савецкай улады характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маралі.

Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых архіўных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.

Дзякуй!!! Вельмi,вельмi цiкава...Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле....Будзе цікавай спецыялістам, так і самаму шырокаму колу чытачоў

У кнігі даволі моцная назва - хочаш не хочаш, а зацікавішся, бо ўсё ж такі тэма сэксу вельмі "гарачая". Сапраўды, а ці быў які сэкс у Савецкай Беларусі? У гэты перыяд як раз толькі начыналі сваю працу Саветы, яшчэ маладыя, зялёныя. Ці была рэвалюцыя яшчэ ў аспекце сэксу? У кнізе распавядаецца пра стаўленне да стасункаў паміж мужчынай і жанчынай сярод камуністаў таго часу. Новая ўлада пераглядае погляды на звычайныя рэчы. На першае месца выходзіць свабода у дачынення да поглядаз чалавека, а сэкс прыраўноўваецца да выпіцця стакана вады. Гэта значыць, калі захацелася, тады і можна з кім заўгодна, абы па ўзаемнай згодзе. Ну і канешне пачалося - рост абортаў, згвалтаванняў, прастытуцыі... Бяры што хочаш, поўная свабода. Для мяне з кнізе знайшлося шмат цікавых нюансаў, пра якія я не ведаў. Напрыклад, што дзяржаўныя святы прыйшлі на змену царкоўным (сваеасаблівая барацьба з верай сярод савецкіх людзей), а камуны дык увогуле так здзівілі, што аж прыйшлося гугліць гэтую з'яву. Не разумею, як людзі маглі згадзіцца жыць камунамі і лічыць гэта грамадскім прарывам. Калі хто хацеў знайсці больш падрабязнае апісанне гэта сэксуальнай рэвалюцыі, той наўрадці нешта такое знойдзе. Кніга больш падобная да гістарычных хронік з датамі і лічбамі. Канешне, цікава было б пагаварыць з людзьмі, якія тады жылі, яны можа больш расказалі б пра сваё жыццё, але ж тых людзей ужо і няма... Таму даводзіцца рабіць вынікі па чужым гістарычным крыніцам. Што мне, напэўна, меньш зайшло - тэкст напісаны даволі суха. Усё ж такі гэта не мастацкая літаратура. Потым быў цікавы момант, калі я ўсё чакаў згадкі пра мой горад, і толькі к сярэдзіне зразумеў, што гаворка ідзе толькі пра Усходнюю Беларусь, бо Заходняя была ж пад Польшай... Яшчэ перыядычна мне здавалася, што аўтар пачынае расказваць неведама пра што. Пра вядомага чалавека, які некуды паехаў, з некімі сустракаўся, на ком ажаніўся, пераехаў у Маскву... Якое гэта мае дачыненне да сэксуальнай рэвалюцыі? Хто яго ведае. Як быццам трэба было раздзьмуць кнігу як можна больш. Па мой погляд, мне было б цікавей, каб у кнізе было 100-150 старонак, але з самым галоўным па тэме. Але ж кніга сапраўды атрымалася цікавай, многія рэчы для сябе адкрыў, дазнаўся пра адрасы мінскіх савецкіх прастытутак (але што мне гэта дасць?). 7/10.

Отзыв с Лайвлиба.

Оставьте отзыв

Войдите, чтобы оценить книгу и оставить отзыв
«Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.» — скачать книгу в fb2, txt, epub, pdf или читать онлайн. Оставляйте комментарии и отзывы, голосуйте за понравившиеся.
Возрастное ограничение:
18+
Дата выхода на Литрес:
04 февраля 2019
Дата написания:
2017
Объем:
357 стр. 79 иллюстраций
ISBN:
978-985-7165-36-0
Правообладатель:
Электронная книгарня
Формат скачивания:

С этой книгой читают